Home

anitex

Recent Entries

You are viewing the most recent 7 entries

April 27th, 2004

08:59 pm: А гэта я !!!
Народ, дзе ўзяць рэферат пра аборты!!!:/

February 26th, 2004

06:57 pm: lapsus naturae
Прабач...
Я ўсё яшчэ зьбіраюся да цябе на гарбату...на наступным тыдні
Я хачу табе сказаць нешта вельмі важнае, але асабіста!

January 26th, 2004

07:53 pm: Я хворая.
Заўтра кантрольная па хіміі.
Што выбраць, першае ці другое?

07:47 pm: Что б гэта азначала...?
Чамусьці хочацца салёненькага і брыдка глядзець на ежу...

January 25th, 2004

08:03 pm: Дзесяць пунктаў, чаму скрынка піва лепей хлопца
1. Ты можаш пасядзець з ёй тады, калі захочаш
2. Яна ніколі не абураецца, калі ў цябе дзве скрынкі
3. Ёй усё роўна, добра ты выглядаеш ці не
4. Яна ніколі не пакіне цябе адзін на адзін з тваім горам
5. Яна дакранаецца тваіх вуснаў толькі тады, калі ты хочаш
6. Яна не патрабуе ад цябе ніякіх абавякаў і твайго часу
7. Ты можаш вярнуцца да яе тады, калі захочаш
8. Яна належыць толькі табе
9. Ты ўпэўнена, што да цябе ёй ніхто не карыстаўся
10. Яна ніколі не сварыцца і заўсёды робіць твой настрой лепшым

January 6th, 2004

03:01 pm: Мае перакананні
Мне з самага пачатку майго асэнсаванага жыцця кажуць, што я вельмі упарты і прынцыповы чалавек. Я з гэтым не магу не згадзіцца, хаця і не ва ўсім. Па-першае, я ніколі не буду імкнуцца да мэты, калі я не ўпэўнена, што мне гэта сапраўды патрэбна. Я ніколі не парушаю сваіх прынцыпаў дзеля сяброў, магчыма, гэта эгаістычна, але мой лёс ( а дакладней, мае сябры) мне паказаў, што не варта парушаць законы жыцця для таго, хто заўтра цябе можа проста пакінуць, без ніякіх прычынаў, а так, таму што ён вырашыў...
Хаця гэта не перашкаджае мне верыць у сапраўднае сяброўства. А наогул, гэтыя адвечныя пытанні пра жыццё, сяброўства, каханне мне настолькі надакучылі, што я для сябе вырашыла ПРОСТА ЖЫЦЬ. Я больш не хачу думаць добра ці дрэнна я зрабіла, сказала і ці правільна вырашыла. Хіба ёсць якая-небудзь розніца цяпер, калі немагчыма нічога вярнуць і змяніць?!
Вось так і жыву, не думаючы пра згубленае і не шукаючы новага ўзамен...

02:51 pm: Ліцэй
Ліцэй — гэта спосаб жыцця, ды не проста спосаб, а самы лепшы з усіх, што мне даводзілася ведаць, бачыць ці проста чуць. Для мяне гэта было ўсё, цяпер жа гэта усё сплыло: вось яно было, на маёй руцэ, прыгажосць, якой ты захапляешся і баішся крануць, каб не парушыць, і тут яно ўсё знікла ўмомант, як быццам я штосьці згубіла, я гэта шукаю, але не магу знайсці, як быццам у мяне адабралі кавалак майго сэрца...
Сумна думаць, што ўсё гэта прайшло, але што рабіць, трэба жыць далей, тым больш, што вось яны ўсе, каля мяне, блізка, нікуды не зніклі! Я не забываюся пра цябе, ліцэй, я памятаю, цікаўлюся, ведаю пра цябе ўсё. Ты заўсёды ў маіх думках, у маёй мове...Але ці памятаеш ТЫ мяне? Ці не забыўся, ці не пакрыўдзіўся...
Смешна лавіць тое, што ўжо прайшло за хвост, смешна бегчы за мінулым. Я адчуваю, як аддаляюся з кожнай хвілінай, але так хочацца адчуць сябе часткай ліцэйскага жыцця хоць на адзін момант...

Powered by LiveJournal.com

Advertisement